Ва Украіне ўпершыню збілі рэактыўны Shahed-238

Беспілотнік мае чорны колер

Беспілотнік мае чорны колер / unian.net

Украінская супрацьпаветраная абарона збіла першы ўдарны дрон Shahed-238 з кітайскім рэактыўным рухавіком, які запусціла РФ. Пра гэта паведаміў ваенны эксперт у галіне сувязі Сяргей Флэш.

"Даляцеў да сярэдзіны краіны, цытуе яго словы УНІАН. — Ішоў з хуткасцю больш за 500 км/г. Не думаў, што яны так хутка з'явяцца ў нас. Нядаўна яго Іран упершыню паказаў на выставе".

Эксперт адзначае, што на рэактыўным рухавіку такія беспілотнікі могуць лётаць па ўсёй краіне. Акрамя таго, яны будуць далятаць да Украіны хутчэй, могуць манеўраваць.

На гэтых дронах звычайны зарад і навігацыя. Хуткасць яго высокая. Ён мае чорны колер. Акрамя гуку мапеда ў небе, цяпер там будзе гук самалёта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі