Ва Украіне расфармавалі за марадзёрства батальён "Шахцёрск"

"Батальён "Шахцёрск", які выдатна змагаўся пад Ілавайскам, быў мной распушчаны загадам міністра таму, што неаднаразовыя выпадкі марадзёрства ў горадзе Валнаваха (раённы цэнтр на захадзе Данецкай вобласці — Еўрарадыё) і ў іншых сітуацыях мелі месца", — цытуе словы міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава УНІАН.

Авакаў дадаў, што ўчынкі 50 марадзёраў зганьбілі цэлы батальён з 700 байцоў. У іншых падраздзяленнях МУС давялося ўзмацніць дысцыпліну, каб не дапусціць такіх выпадкаў.

Нагадаем, батальён "Шахцёрск" быў створаны ў пачатку лета, ён прыняў прысягу на вернасць украінскаму народу ў Днепрапятроўску ў ліпені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі