Ва Украіне дзейнічала наркабанда з удзелам грамадзян Беларусі
![Ва Украіне дзейнічала наркабанда з удзелам грамадзян Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ea7ec2dc-6f28-474e-b3f9-f4b8da52327a.jpg.webp?itok=kth6aMi2)
Ва Украіне дзейнічала наркабанда з удзелам грамадзян Беларусі. Сцвярджаецца, што яе дзейнасць курыравалі расійскія спецслужбы. Як паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны, групоўка кантралявала вытворчасць і распаўсюд наркотыкаў сярод украінскіх вайскоўцаў з мэтай "падрываць баявую гатоўнасць" Узброеных сіл.
У наркабандзе было больш за 40 чалавек. Яна мела сувязі сярод украінскіх праваахоўнікаў, сістэматычна ім плаціла за тое, каб не ўзнікала праблем. Затрыманні прайшлі ў Кіеўскай, Жытомірскай і Днепрапятроўскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.