Уз'ядняныя зноўку Stone Temple Pilots далі першы канцэрт

Амерыканскі рок-гурт Stone Temple Pilots адыграў першы пасля ўз'яднання канцэрт. Калектыў, пік папулярнасці якога прыпаў на сярэдзіну 1990-х гадоў, выканаў паўтузіна песень на працягу 30-хвіліннага сэта ў Лос-Анджэлесе.Гледачамі першага за 8 гадоў выступу STP сталі некалькі сот чалавек.

Уз'яднаныя Stone Temple Pilots 17 траўня пададуцца ў турнэ па ЗША, у рамках якога дадуць 65 канцэртаў. Працу над новым студыйным альбомам STP плануюць пачаць у лістападзе 2008 года.

Гурт Stone Temple Pilots была створана ў 1987 годзе. Поспех да гурта прыйшоў пасля кружэлкі Core 1992 года.

Кампазіцыя Plush з гэтага альбома стала, прынамсі, самай вядомай песняй калектыву (за яе STP атрымалі "Грэмі" ў 1994 годзе). Каманда распалася ў 2003 годзе, апошняй на сёння плытай гурта стала складанка лепшых песень.

Вакаліст Скот Вэйлэнд на нейкі час далучыўся да гурта Velvet Revolver, у якім граюць былыя музыканты Guns'n'Roses: Слэш, Даф Макаган и Мэт Сорум. Вэйлэнд пакінуў VR (згодна адной з версій, яго выгналі з гурта) у 2008 годзе.

Фота: www.sonybmg.ru