Ужо 87 чалавек асуджана за дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Ужо 87 чалавек асуджана за дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

У Беларусі за апошнія месяцы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса асуджана 87 чалавек, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Артыкул 342 прадугледжвае адказнасць за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі.

"На цяперашні момант у суды накіравана 89 крымінальных спраў у дачыненні да 154 асобаў, якім інкрымінаваныя злачынства паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", — заяўляе прэс-служба.

Часцей за ўсё асуджаным па гэтым артыкуле прызначаюць пазбаўленне волі і абмежаванне волі. У адным выпадку чалавек быў прызнаны псіхічна неадэкватным — суд прымяніў да яго прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Генпракуратура не хавае, што паводле артыкула 342 пераследуюць удзельнікаў вулічных пратэстаў. У паведамленні гаворыцца пра чатырох мінчукоў, якія праз тэлеграм-каналы арганізоўвалі пратэсныя акцыі з 9 жніўня па 4 лістапада. Трое з іх узятыя пад варту, чацвёрты — пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі