Усе мінскія атракцыёны прыдатныя да эксплуатацыі — Мінгарвыканкам

Атракцыёны Мінска, як дзяржаўныя, так і прыватныя, працуюць у звычайным рэжыме. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер УП "Гарадскія паркі Мінскзеленбуда" Анатоль Яцкевіч.
Паводле яго слоў, праведзеная праверка атракцыёнаў паказала наяўнасць ва ўсіх адпаведных дакументаў. Гэта азначае, што яны прыдатныя да эксплуатацыі. Што датычыцца ланцуговай каруселі ў мінскім парку Чалюскінцаў, на якой 7 ліпеня здарылася аварыя, дэмантаваная.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі