Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам

Павел Фішар

Павел Фішар / Еўрарадыё

— Я перакананы, што вельмі небяспечна звязваць лёс краіны з пуцінскай Расіяй ці камуністычным Кітаем. У гэтым сэнсе відавочна, у якой небяспецы сёння знаходзіцца Беларусь, — кажа сенатар, старшыня камітэта замежных спраў, абароны і бяспекі ў верхняй палаце парламента Чэшскай Рэспублікі Павел Фішар.

Палітык мае цікавую біяграфію: пасля падзення камунізму адвучыўся ў школе для высокіх дзяржаўных службоўцаў у Францыі, у Чэхіі працаваў на Пражскім Градзе ў канцылярыі Вацлава Гавела, у 2018 годзе балатаваўся ў прэзідэнты, заняўшы трэцяе месца пасля Мілаша Зэмана і Іржы Драгаша. Сёння, займаючы пасаду сенатара, Павел Фішар удзельнічае ў розных мерапрыемствах, звязаных з лёсам беларусаў, і нават з’яўляецца сябрам “Грамадзянскай Беларусі”.  

У інтэрв’ю Еўрарадыё палітык расказвае пра свае сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Разважае пра праблемы, з якімі сутыкнулася беларуская моладзь у Чэхіі пасля пачатку пуцінскай вайны. Абапіраючыся на чэшскі досвед, дзеліцца меркаваннем пра тое, што можна рабіць, каб каты рэжыму Лукашэнкі адказалі за свае злачынствы ў будучыні. 

Таксама мы паразмаўлялі пра тое, як працавалася побач з легендарным Вацлавам Гавелам, чаму Мілаш Зэман, якога называюць сябрам Пуціна, так доўга трымаў уладу і ці своечасова чэшскім прэзідэнтам стаў Петр Павел.

Чаму Вацлаў Гавел — легенда (а Лукашэнка памрэ і на яго забудуцца)

— Праца з Вацлавам Гавелам была фантастычнай, бо ён быў чалавекам з бязмежным пачуццём гумару і ўспрымаў свет як творца. Ён любіў чытаць і ў той жа час меў погляд мастака нават на вельмі складаныя праблемы свайго часу. І пакуль банкіры нешта вырашалі, ён мог зірнуць на праблему і сказаць: тут у вас нешта не сыходзіцца.

Ён сказаў гэта, напрыклад, банкірам, якія сабраліся ў Празе на сусветны саміт МВФ і Сусветнага банка, то-бок дзвюх вялікіх арганізацый, і Вацлаў Гавел вёў з імі дыскусію. 
Пазней выявілася, што ён меў рацыю — здарыўся фінансавы крызіс. 

Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам
Вацлаў Гавел і яго прыхільнікі, 1989 год / Reuters
Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам
Уладзімір Пуцін і Мілаш Зэман / AP

Гэтая гульня — абсурдная, і калі Мілаш Зэман паказаў, што хоча быць бліжэйшы да Пуціна і пуцінскай Расіі, да Кітая і камуністычнай партыі Кітая, я вырашыў, што не магу больш на гэта глядзець, і пачаў рыхтавацца да выбараў. Нягледзячы на тое, што мае шанцы былі маленькімі, я хацеў зрабіць свой унёсак, бо ведаў, наколькі сур’ёзная небяспека можа ўзнікнуць, калі мы як дзяржава прымем палітыку Мілаша Зэмана. Я рады, што сёння мы маем прэзідэнта, які бачыць сітуацыю па-іншаму, і на эпоху Мілаша Зэмана сёння крытычна глядзіць цэлы шэраг людзей, якія былі ягонымі прыхільнікамі. 


Своечасовы Петр Павел

Я рады, што наш прэзідэнт — чалавек з вайсковым досведам, бо ў наш час, калі ў Еўропу вярнулася вайна, гэта вельмі важна. Гэта чалавек, які падтрымлівае сувязі з нашымі партнёрамі і саюзнікамі ў рамках NATO, і гэта вельмі важна. Гэта чалавек, які добра ведае Расію і не мае ніякіх ілюзій. Гэта добра. Я балатаваўся і не выйграў — гэта дэмакратыя. 

Я рады, што меў магчымасць працаваць над пытаннямі, якія лічу самымі важнымі — гэта пытанне ўплыву Расіі, уплыву Кітая, пытанне бяспекі і абароны Чэхіі, супраца з нашымі замежнымі партнёрамі. Трэба сказаць, што ў сенаце з гэтым звязана шмат працы.

Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам
Петр Павел / @NATONews

Пра знаёмства са Святланай Ціханоўскай

Першы раз Святлана Ціханоўская афіцыйна наведала Чэхію ў чэрвені 2021-га, але была ў сенаце віртуальна яшчэ да таго, падчас паседжання Камітэта па замежных пытаннях, абароне і бяспецы, якім я кірую. Тады мы зразумелі, што можам не толькі падтрымаць высілкі дэмакратычных сіл у Беларусі, але і прапанаваць Святлане Ціханоўскай мікрафон і магчымасць звярнуцца да парламента. 

Таму і запрасілі яе ў Чэхію. 

Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам
Святлана Ціханоўская і Павел Фішар ў Чэхіі, 2021 год / Reuters
Кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі Крысціна Шыянок / OfficeBLRinCZE

Трэба збіраць доказы і берагчы архівы

Да некаторых сітуацый сапраўды можна падрыхтавацца загадзя. Я перакананы, што для таго, каб паставіць кропку за злачынствамі, якія чыняць ці могуць чыніць некаторыя людзі, якія належаць да эліты лукашэнкаўскага рэжыму, будзе вельмі важным справядлівы суд. Гэта будзе вельмі істотным для таго, каб Беларусь знайшла свой шлях да прававой дзяржавы і да прымірэння. Таму трэба збіраць доказы і берагчы архівы, бо злачынец спрабуе замесці і знішчыць сляды.

У нас, як выявілася пасля 1989 года, самыя ўплывовыя людзі паклапаціліся, каб архівы былі знішчаныя. Таму частка архіваў аказалася няпоўнай. Буйных персонаў у іх ужо не было. Таму і ў Беларусі неабходна парупіцца, каб архіўныя дакументы і доказы не страціліся. Над гэтым можна працаваць ужо сёння. 

Супрацоўнікі нашай вайсковай паліцыі цяпер працуюць ва Украіне і збіраюць доказы ваенных злачынстваў, якія з пункту гледжання міжнароднай юрысдыкцыі з’яўляюцца такімі і ў Празе, і ў Варшаве, і ў Бруселі, і ў Берліне. Менавіта гэта я маю на ўвазе, калі кажу пра кропку за мінуўшчынай з пункту гледжання законаў і крымінальнага права. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі