Урад вызначыў, як з беларусаў будуць рабіць патрыётаў

Урад вызначыў, як з беларусаў будуць рабіць патрыётаў

Урад вызначыў, як з беларусаў будуць рабіць патрыётаў. Зацверджана "Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады". Яе мэтай называецца "удасканаленне дзяржаўнай палітыкі патрыятычнага выхавання насельніцтва праз фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці на аснове адзіных каштоўнасцяў", а таксама "гонару за ўласную краіну, яе гісторыю і культуру, дасягненні ў эканоміцы, навуцы і спорце, гатоўнасці да абароны незалежнасці".

Як жа будуць выхоўваць патрыётаў РБ? Праз розныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў, інфармацыйна-асветніцкую працу, праз "удасканаленне кадравай працы ідэалагічнай вертыкалі", арганізацыю ваенна-патрыятычных клубаў і г. д. Будзе створаны нават каардынацыйны савет "па патрычтычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь", якім будзе кіраваць Ігар Луцкі, намеснік кіраўніка Адмінстрацыі прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі