Урад прапанаваў Лукашэнку павялічыць колькасць падаткавікоў

Урад прапанаваў Лукашэнку павялічыць колькасць падаткавікоў

Урад прапанаваў Аляксандру Лукашэнку павялічыць колькасць падаткавікоў — "для поўнай лічбавізацыі ўліку, кантролю і выплаты падаткаў, удасканалення падатковага адміністравання". Пра гэта стала вядома падчас нарады 22 ліпеня.

Прапанова павялічыць колькасны склад Міністэрства па падатках і збору насцярожыла Лукашэнку. "Я хацеў бы пачуць матывацыю, цытуе яго словы прэс-служба. — ...Прашу растлумачыць, як дадатковыя чыноўнікі... спросцяць стасункі грамадзян з падатковымі органамі, забяспечаць дэбюракратызацыю гэтай сферы і спрашчэнне падатковага адміністравання".

І нагадаў пра дадатковыя дзяржаўныя выдаткі. "У сувязі з гэтым патрэбныя жалезныя гарантыі, што яны своечасовыя, і што без гэтых расходаў не абысціся, і што яны будуць эфектыўныя і прынясуць больш даходаў, чым расходаў", — дадаў ён.

Ці далі "жалезныя гарантыі" прадстаўнікі ўраду, невядома.

"А цяпер пытанне: для чаго тады праводзілася аптымізацыя 2013 года, калі штат падатковых інспекцый скарацілі на 25%, а некаторыя інспекцыі зрабілі аддзяленнямі з цэнтрамі ў іншых раёнах? — задаецца пытаннем тэлеграм-канал @lukanomika. — Значыць тыя дзеянні былі абсалютна бессэнсоўнымі і сёння перакрэсліваюцца?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі