Вы тут

Урад Беларусі заявіў пра часовае новаўвядзенне для ІП

"Часовая мера" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у Беларусі дадуць права не налічваць амартызацыю. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2022-га да 31 снежня 2023 года.

Урадавая прэс-служба падкрэслівае, што гэта "часовая мера", якая дазволіць выключыць амартызацыю са складу выдаткаў. Такім чынам можна будзе знізіць сабекошт прадукцыі, якая вырабляецца. Ва ўрадзе спадзяюцца на "павышэнне канкурэнтаздольнасці суб'ектаў гаспадарання".

Эксперты кажуць, што з прадпрымальнікамі ўлады спрабуюць заігрываць, але тыя больш не вераць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.