Вы тут

Урад Беларусі працягнуў на год акрэдытацыю карпункта Еўрарадыё

Урад Беларусі працягнуў на год акрэдытацыю карэспандэнцкага пункта Еўрарадыё. Адпаведная пастанова № 908 ад 28 кастрычніка з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яе падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Міністэрства замежных спраў Беларусі атрымала даручэнне прыняць меры па рэалізацыі пастановы Савета міністраў.

Вяшчанне Еўрарадыё з Польшчы распачалося ў лютым 2006-га. Упершыню акрэдытацыя карэспандэнцкага пункта ў Беларусі была атрыманая ў лістападзе 2009 года. Ад таго часу штогод беларускі ўрад яе працягвае.

Фота: Fotolia