Уначы Расія атакавала ракетамі ўкраінскія гарады
![Кіеў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/d49e9f26-ba41-4b00-8319-1996b1cc210a.jpg.webp?itok=51WJU3IY)
Кіеў
Шматлікія выбухі пралуналі гэтай ноччу ў Кіеве, Расія нанесла па горадзе серыю авіяўдараў. Некаторыя ракеты былі накіраваны на Львоўшчыну, таму Польшча таксама актывізавала свае ваенна-паветраныя сілы, каб гарантаваць бяспеку сваёй паветранай прасторы.
Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Кіева Сяргей Папко заявіў, што над украінскай сталіцай і яе наваколлем было знішчана каля дзясятка расейскіх ракет. Паведамленняў пра ахвяры або сур'ёзны урон у выніку атакі не паступала.
Паветраныя сілы ВСУ заявілі, што за ноч знішчылі 18 крылатых ракет і 25 ударных беспілотнікаў. Гэта значыць, было знішчана 43 паветраныя цэлі — з 57, выпушчаных Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.