Уначы па ўкраінскіх гарадах адбылася атака дронаў-камікадзэ

Уначы Украіну атакавалі дронамі / AA/picture alliance, ілюстрацыйнае фота
Уначы Украіну атакавалі дронамі / AA/picture alliance, ілюстрацыйнае фота

У ноч на 30 снежня расійскія войскі атакавалі Украіну дронамі-камікадзэ. У некалькіх абласцях была абвешчаная паветраная трывога.

"Начная атака дронамі-шахідамі. Расія зноў цэлілася па нашых аб'ектах інфраструктуры. Сілы СПА адбілі беспілотнікі. Папярэдне трапленняў няма", — паведаміў зранку кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба.

Паветранае камандаванне "Усход" Узброеных сіл Украіны кажа, што ў Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях былі знішчаныя 10 дронаў — дзевяць "Шахедаў" і адзін "Марлін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі