Ума Турман пакіне кіно

Ума Турман збіраецца пакінуць кінематограф дзеля таго, каб цалкам займацца гадаваннем сваіх дзяцей. Такую заяву зрабіла сама актрыса падчас інтэрв’ю Daily Mirror.

Яна сказала, што ёй "падабаецца граць у кіно. Гэта насамрэч яе першае каханне. Але яна думае пра тое, каб стаць звычайнай хатняй гаспадыняй". На яе думку, яна цалкам адчула, як складана быць адзінокай маці дваіх дзяцей.


У той жа час актрыса заяўляе, што негледзячы на свой раман з уладальнікам сеткі гатэляў Андрэ Балазам, яна не збіраецца ў бліжэйшы час другі раз выходзіць замуж. Нагадаю, што Турман развялася са сваім мужам Ітанам Хоўкам у 2004 годзе пасля шасці год сумеснага жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі