Улады зрабілі сакрэтныя змены ў дакумент аб практыцы студэнтаў і курсантаў

Беларускія студэнты / Еўрарадыё

Беларускія студэнты / Еўрарадыё

Саўмін унёс змены ў пастанову ўрада №860 ад 3 чэрвеня 2010 года. Яно вызначае, як студэнты, курсанты і слухачы праходзяць практыку.

Аднак даведацца, што змянілася, немагчыма. Новаўвядзенні схаваныя пад грыфам "для службовага карыстання". Выходзіць, калі студэнты або курсанты збіраюцца на практыку, яны да канца не ведаюць, што іх чакае.

Адпаведная пастанова №482 ад 26 ліпеня апублікаваная 29 ліпеня. Яе палажэнні працуюць з 4 ліпеня 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі