Улады перадалі каталікам паўразбураны Воўчынскі касцёл

Камянецкія ўлады прынялі рашэнне пра перадачу Пінскай рыма-каталіцкай епархіі будынка паўразбуранага касцёла ў вёсцы Воўчын. Яго 300-гадовая гісторыя найперш звязаная з імем апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У Воўчыне будучага караля хрысцілі, сюды ж у міжваенны час з Ленінграду перавезлі яго парэшткі. Касцёл у савецкія часы быў разрабаваны і разбураны, была знішчана і магіла Станіслава Аўгуста.

Паводле няпэўных звестак, у першыя паваенныя гады невядомы мясцовы жыхар тайна пахаваў парэшткі Станіслава Аўгуста Панятоўскага каля могілак ў Воўчыне.

Каталіцкая царква мае намер адрэстаўраваць касцёл і адчыніць там сваю парафію.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі