Улады не пойдуць насустрач прадпрымальнікам, нягледзячы на страйк

У Магілёве падчас стыхійнага мітынгу адбылася сустрэча індывідуальных прадпрымальнікаў з абласным кіраўніцтвам. Аднак вынікі перамоў плёну не прынеслі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прадпрымальніца Святлана Скаль.

“Сустрэча праходзіла з Віктарам Красоўскім, адказным за прадпрымальніцтва ў вобласці, таксама быў прадстаўнік эканамічнага аддзела аблвыканкаму. Яны сказалі, што пытанне пра ІП ужо вырашана канчаткова. Яны паабяцалі, што перададуць нашы патрабаванні Кабякову. Але ў асноўным яны раілі прыносіць свае прапановы па рэарганізацыі ІП у ПУП”.

Па словах прадпрымальніцы, зранку ў Магілёве не працавала большасць рынкаў і гандлёвых цэнтраў. Аднак пасля таго, як адміністрацыі рынкаў папярэдзілі, што пазбавяць прадпрымальнікаў гандлёвых месцаў, большасць з іх выйшлі на працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі