Улады Беларусі прапануюць ЕС спрасціць візавы рэжым

Спрасціць візавы рэжым з Еўрасаюзам прапануюць беларускія ўлады. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі.  Паводле яго словаў, наша краіна “ў аднабаковым парадку ўжо здзейніла шэраг крокаў па лібералізацыі візавага рэжыму для грамадзян ЕС”. Варанецкі перакананы, што надышоў час “сумесных дзеянняў”.

“Нашае геаграфічнае становішча, нашая эканоміка, наш універсальны патэнцыял робяць магчымым і неабходным наш унёсак ва ўмацаванне Еўропы на падставе сумеснага выкарыстання ўзаемных перавагаў”, дадаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі