Вы тут

Улады Беларусі не адмовяцца ад экспарту нафтапрадуктаў праз краіны Балтыі?

Транспарціроўка па чыгунцы / БЕЛТА

Улады Беларусі верагодна не адмовяцца ад экспарту нафтапрадуктаў праз краіны Балтыі. Гэта вынікае з апублікаванага распараджэння прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна пра перавалку беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты. Тэлеграм-канал @lukanomika звяртае ўвагу на тое, што аб’ёмы нафтапрадуктаў, пра якія дамовіліся ўрады Беларусі і Расіі, "гэта далёка не 6 млн тон (увесь экспарт праз парты краін Балтыі), а да 3,2-3,5 млн тон у 2021-2023 гг.". Цікава, што яшчэ восенню 2020-га расіяне прэтэндавалі на 4-6 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў штогод.

Урад Расіі ўхваліў праект пагаднення з беларускім урадам па перавозцы нафтапрадуктаў з нашай краіны. Міністэрства транспарту РФ атрымала даручэнне яго падпісаць.

pravo.gov.ru
pravo.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.