Украіну на "Еўрабачанні-2008" прадставіць Ані Лорак

Украіну на "Еўрабачанні" у 2008 годзе будзе прадстаўляць заслужаная артыстка краіны Ані Лорак.
У адпаведнасці з палажэннямі міжнароднага песеннага конкурсу, Нацыянальная тэлекампанія Украіны мае права выбіраць кандыдатуру, якая будзе прадстаўляць краіну на "Еўрабачанні".

Такім жа чынам для ўдзелу ў конкурсе былі вылучаныя ўкраінскія выканаўцы і ў папярэднія гады. Разам з тым навінкай для Украіны сёлета стане конкурсны адбор песні, якую выканае Ані Лорак на "Еўрабачанні”.

Песню ўкраінскія гледачы будуць выбіраць шляхам змешанага галасавання (інтэрактыўнага і галасавання журы) у лютым будучага года ў прамым эфіры.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі