Украінскія вайскоўцы вызвалілі на Херсоншчыне Давыдаў Брод, расіяне адступаюць

Украінскае войска вызваляе сваю зямлю / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Цяжкія баі за гэты населены пункт ішлі з канца лета. Абарона расійскіх войскаў працягвае развальвацца.
Украінскія вайскоўцы вызвалілі на Херсоншчыне Давыдаў Брод. Над ім ужо ўзняты жоўта-блакітны сцяг. Цяжкія баі за гэты населены пункт ішлі з канца лета.
Абарона расійскіх войскаў на Херсоншчыне працягвае развальвацца. Спачатку ўкраінскія войскі прарваліся ўздоўж Дняпра і ідуць у бок Берыслава. Цяпер жа прарыў адбыўся і на поўначы.
Давидів Брід! Відвойований!
— Роман Лозинський (@RLozynskyi) October 4, 2022
Вже майже рідний. Зґвалтований російською окупацією. Він стане однією з перлин наших мандрів півднем України після перемоги. Зустрінемось на річці Інгулець! pic.twitter.com/1OedXIBFyD


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.