Украінскія снайперы забілі дзясяткі тэрарыстаў у Славянску

Як інфармуюць украінскія СМІ, сярод забітых шмат чачэнцаў (кадыраўцаў) і асецін. Удакладняецца, што шмат тэрарыстаў было знішчана ўкраінскімі снайперамі за апошнія два тыдні.



Як паведамляюць кіраўнікі антытэрарыстычнай аперацыі, у сепаратыстаў у Славянску шмат зброі, уключна з пераноснымі ракетна-зенітнымі комплексамі, але вельмі не хапае людзей. Атрады баевікоў моцна парадзелі (забіта, як мінімум, 100 чалавек), што пацвердзіў у нядаўнім звароце іх камандзір Ігар Стралкоў (Гіркін), які збіраецца ўзбройваць нават жанчын.



Асноўная частка ўзброеных баевікоў у Славянску хаваецца ў жылых кварталах горада, у прыватным сектары. Напярэдадні на поўначы Славянска была высаджаная дэсантна-штурмавая група ўкраінскіх сілавікоў.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі