Украінскіх вайскоўцаў абстрэльваюць, нягледзячы на перамір’е

Пра гэта паведаміў лідар “Інфармацыйнага супраціву” Дзмітрый Тымчук. Паводле яго інфармацыі, працягваюцца напады і абстрэлы пазіцый і блок-пастоў украінскіх войскаў на тэрыторыі Данбасу з боку расійскіх вайскоўцаў і баевікоў.

У прыватнасці, у пятніцу пасля 18.00 былі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Папаснай, Краснагораўкі, Залатога, Новатраецкага. Тымчук адзначае, што ўкраінскія войскі цалкам выконваюць умовы перамір’я і адкрываюць толькі агонь у адказ пры нападзенні на свае пазіцыі.

Паводле звестак “Інфармацыйнага супраціву”, у пятніцу да 18.00, то бок, да пачатку перамір’я, украінскімі войскамі былі знішчаныя 1 танк, 6 САУ, 2 БТР, 1 БМП, 7 артылерыйскіх гарматаў, 6 мінамётаў, а таксама жывая сіла праціўніка (большая частка — у раёне Марыупаля), перадае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі