Украінцы «Борщ» вырашылі адпачыць
Украінскі панк-рок гурт «Борщ» сыйшоў у бестэрміновы адпачынак, звязаны з творчымі рознагалоссямі яго заснавальнікаў.
Паводле тлумачэнняў аднаго з лідэраў калектыву, гітарыста Юрыя Здарэнка, «музыкі сыходзяцца, разыходзяцца, потым зноў сыходзяцца і зноў разыходзяцца – гэта даволі частая з'ява сярод гуртоў, якая сустракаецца паўсюль.
Так здарылася, што некаторым песням не знаходзілася месца ў рэпертуары "Баршча", так сама як і некаторым песням Аляксандра Піпы (другога лідэра калектыву)".
Менавіта з-за гэтага два заснавальнікі гурта вырашылі выйсці за межы, дзе абодвум было цесна, і папрацаваць самастойна. Яны мірна дамовіліся паміж сабою, што кожны можа выконваць «баршчоўскія» хіты.
Дадам, што Александр Піпа збіраецца супрацоўнічаць з івана-франкоўскім гуртом «Пан Пупец», а таксама ўвосень з'явіцца яго першы сольны альбом.
Падобным шляхам пойдзе і Юрась Здарэнка: ён таксама збіраецца восенню прадставіць сола-праект. Праўда, як ён будзе называцца, яшчэ невядома. Юрась дадаў, што без сумневаў гэта будзе рок.
Фота: diyclab.moy.su