Украіна высылае амаль увесь персанал пасольства Беларусі.
“У адказ на недружалюбныя дзеянні ў адносінах да супрацоўнікаў украінскіх дыпламатычных устаноў у Мінску і Брэсце Украіна скарачае колькасць персаналу пасольства Беларусі да пяці чалавек”, — паведаміў спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка. Такой жа колькасці ўкраінскіх дыпламатаў дазволілі застацца ў Мінску беларускія ўлады.
Пасля вяртання беларускіх дыпламатаў ва Украіну для іх будзе ўведзены дазвольны рэжым перамяшчэння за межы 40-кіламетровай зоны ад цэнтра Кіева.
Некалькі дзён таму беларускія дыпламаты пакінулі Украіну. Пасля гэтага КДБ Беларусі заявіў, што пад дахам украінскай амбасады дзейнічала шпіёнская сетка. МЗС Беларусі паведаміў пра высылку амаль усіх украінскіх дыпламатаў і закрыцці генконсульства ў Брэсце.