Украіна стварае новую лінію супрацьтанкавых равоў на мяжы з Беларуссю
![У Ровенскай вобласці будуюць новыя супрацьтанкавыя равы / кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rouna-0303-1.jpg.webp?itok=sYSCoVeC)
У Ровенскай вобласці будуюць новыя супрацьтанкавыя равы / кадр з відэа
У Ровенскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы пачалі будаваць новую лінію танкавых равоў на мяжу з Беларуссю. Пра гэта расказаў кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Коваль.
"На мяжы з Беларуссю кіпіць праца. Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынерныя збудаванні. Капаем другую лінію процітанкавых равоў і ўзводзім загароджы", — кажа Коваль.
Для будаўніцтва, па яго словах, выкарыстоўваюцца спецыяльныя бетонныя канструкцыі-тэтраэдры.
Раней улады Ровенскай вобласці заяўлялі, што цалкам замініравалі лясы на мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.