Украіна просіць Турцыю затрымаць судна, на якім расіяне перавозяць збожжа

Украіна ўжо не ўпершыню паведамляе, што расіяне крадуць ўкраінскае збожжа / slovoidilo.ua
Украіна ўжо не ўпершыню паведамляе, што расіяне крадуць ўкраінскае збожжа / slovoidilo.ua

Украіна просіць Турцыю затрымаць грузавое судна "Жыбек Жолы" пад расійскім сцягам. На думку ўкраінскіх чыноўнікаў, на судне збожжа, вывезенае з акупаванага Расіяй порта Бярдзянск, паведамляе Reuters.

"Жибек Жолы" належыць кампаніі KTZ Express з Казахстана. KTZ Express распавяла, што яно было ўзята ў арэнду расійскай кампаніяй Green-Line, якая не патрапіла пад санкцыі.

У KTZ Express таксама распавялі, што "праходзяць актыўныя кансультацыі з пасламі абедзвюх краін", а здзелка па продажы збожжа наогул заключана паміж эстонскай кампаніяй Mangelbert OU і турэцкім бокам.

Прадавец, які з'яўляецца зарэгістраванай кампаніяй у Еўропе, заяўляе аб законнасці здзелкі. У мэтах высвятлення сітуацыі і выключэння парушэнняў нормаў міжнароднага права, КТЖ быў накіраваны ліст у адрас арандатара судна з патрабаваннем прадастаўлення ў тэрміновым парадку падрабязнага тлумачэння сітуацыі з дадаткам ўсіх дакументаў (кантракты, сертыфікаты і гэтак далей). КТЖ запэўнівае аб сваёй прыхільнасці да захавання нормаў міжнароднага права, — кажуць у прэс-службе KTZ Express.

У акупаваным расійскімі войскамі Бярдзянску застаюцца тоны збожжа, якія прызначаліся для экспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі