Вы тут

Украіна перастане атрымліваць электраэнергію з Беларусі з чацвярга

Пастаўкі павінны былі ажыццяўляцца на працягу лістапада / Ілюстратыўнае фота РІА Навіны

Беларусь з чацвярга спыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на міністэрства энергетыкі краіны.

Прычыны спынення паставак у паведамленні не пазначаны. У далейшым Беларусь будзе разглядаць пытанне аб аднаўленні паставак "з улікам тэхнічных магчымасцей", адзначае Мінэнерга.

Беларусь аднавіла камерцыйныя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну з 6 лістапада. Кантракт прадугледжваў пастаўкі на працягу месяца.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 17 лістапада, зноў адбылося адключэнне ад сеткі першага блока БелАЭС. Цяпер спецыялісты праводзяць дыягностыку і аналіз работы тэхналагічных сістэм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.