Украіна перадала Расіі аднаго затрыманага дэсантніка

Таму яго не было сярод расійскіх дэсантнікаў, якія давалі прэс-канферэнцыю ў Кіеве (на здымку).  

Як інфармуе "Дождь", Арцём Кузьмін ужо знаходзіцца ў Расіі, яго прывезлі ў апёкавы цэнтр Санкт-Пецярбурга. Пра гэта заявіла кіраўніца кастрамскога Савета салдацкіх маці Людміла Хахлова са спасылкай на камандаванне вайсковай часткі.

Нагадаем, Расія дагэтуль не прызнае, што ўвяла свае войскі на ўкраінскі Данбас. Афіцыйна заяўляецца, што затрыманыя ўкраінцамі дэсантнікі проста "заблукалі" і выпадкова перайшлі мяжу. Бацькі хлопцаў спадзяюцца, што ўкраінцы іх адпусцяць. Яны звярнуліся да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і міністра абароны Сяргея Шайгу з просьбай пасадзейнічаць гэтаму.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі