Вы тут

Украіна пакуль не будзе імпартаваць электрычнасць з Беларусі

Лініі электраперадач​/ ​USAToday

Украіна не будзе закупляць электрычнасць у Беларусі з 1 лістапада, насуперак таму, пра што заяўлялася раней. Пра гэта 30 кастрычніка паведаміў кіраўнік камісіі Вярхоўнай рады па энергетыцы Андрэй Герус.

Па словах Геруса, адпаведныя аўкцыёны на продаж электрычнасці не адбыўся.

Забарона на імпарт электраэнергіі з Беларусі ва Украіну заканчваецца 31 кастрычніка. Нацыянальная камісія Украіны (НКРЭКУ) не планавала працягваць забарону, таму перад пачаткам ацяпляльнага сезону краіна хацела пачаць закупкі энергіі з Беларусі з 1 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.