Украіна пачне контрнаступ у найбліжэйшыя тыдні — Блінкен

Контрнаступ Украіны чакаецца ў найбліжэйшыя тыдні / facebook.com/GeneralStaff.ua
Контрнаступ Украіны чакаецца ў найбліжэйшыя тыдні / facebook.com/GeneralStaff.ua

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што контрнаступ Украіны чакаецца ў найбліжэйшыя тыдні. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю медыягрупе Funke.

"ЗША разам з многімі іншымі краінамі абавязаліся падтрымліваць Украіну і абараняць яе тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць. Гэта ўключае ў сябе контрнаступ, які, імаверна, пачнецца ў найбліжэйшыя тыдні", адзначыў Блінкен.  

Яго таксама спыталі пра Крым. Паводле Блінкена, Украіна будзе самастойна прымаць рашэнне аб вяртанні паўвострава ваенным шляхам.

"Гэтыя рашэнні павінна прымаць Украіна. Гэта дэмакратыя, прэзідэнт Зяленскі адказвае за волю ўкраінскага народа", — сказаў амерыканскі дзяржсакратар. Мэта ЗША і іншых саюзнікаў Кіева ў гэтай кампаніі, з яго слоў, — дапамагчы Украіне вярнуць сваю тэрыторыю і нарасціць сярэдне- і доўгатэрміновыя магчымасці для стрымлівання агрэсіі ў будучыні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі