24 сакавіка Украіна і Расія правялі першы паўнацэнны абмен ваеннапалоннымі. Пра гэта паведаміла віцэ-прэм'ер Украіны — міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук.
"Сёння паводле загаду прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адбыўся першы паўнацэнны абмен ваеннапалоннымі. У абмен на 10 захопленых у палон акупантаў мы выцягнулі 10 нашых вайскоўцаў", — напісала яна ў сацсетках.
Акрамя таго, па словах Верашчук, украінцы адправілі дадому 11 грамадзянскіх расійскіх маракоў. Іх выратавалі з затопленага карабля каля Адэсы. Расіяне ж па гэтым абмене вяртаюць 19 украінскіх грамадзянскіх маракоў з выратавальнага судна "Сапфір". Іх захапілі пры штурме вострава Змяіны.
Паводле ўмоваў абмену сам выратавальны карабель "Сапфір" таксама вернуць Украіне, ён будзе адпраўлены ў порт у Турцыі.