Украіна адчыняе межы з усімі суседзямі, акрамя Беларусі і Расіі

Украіна адчыняе межы з усімі суседзямі, акрамя Беларусі і Расіі

Кабінет міністраў Украіны пагадзіўся аднавіць працу 66 пунктаў пропуску на мяжы з Еўрасаюзам і Малдовай. З дакладам на гэтую тэму выступіў на пасяджэнні ўрада міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

"Рэалізацыя праекта дазволіць аднавіць паўнавартасны памежны рух на мяжы з Польшчай, Венгрыяй, Славакіяй, Румыніяй і Малдовай", — цытуе hromadske.ua словы чыноўніка. Межы будуць адчыненыя пасля апублікавання рашэння ўрада.

Пры гэтым Украіна пакідае зачыненымі межы з Беларуссю і Расіяй. Гэта тлумачыцца эпідэміялагічнай сітуацыяй. 

На працягу наступнага тыдня ва Украіне з абмежаваннямі дазволяць карыстацца метро, ​​прыгарадным і грамадскім транспартам, пачнуць працу гатэлі, а таксама адновяцца спартыўныя спаборніцтвы.

У Беларусі пакуль што фіксуецца штодня больш за 900 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Агульная колькасць захворванняў на COVID-19 на сёння склала 32 426 выпадкаў, 179 пацыентаў памерлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі