Вы тут

Удзельнік страйку на "Нафтане" скончыў жыццё самагубствам

Уладзімір Крысёнак 

30 траўня памёр Уладзімір Крысёнак, аператар 6-га разраду вытворчасці №3 ААТ "Нафтан". Як паведамляюць праваабаронцы, сужчыну знайшлі дома павешаным.

Увосень 2020 года ён далучыўся да агульнанацыянальнага страйку. У 2021-м Крысёнак быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў "Нафтана".

24 траўня Уладзіміра затрымалі сілавікі (мяркуецца, што гэта былі супрацоўнікі ГУБАЗіК). 72 гадзіны ён правёў за кратамі, пасля чаго яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Знаёмыя думаюць, што прычынай затрымання магло стаць нядаўняе відэа пра варты жалю тэхнічны стан устаноўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімір. Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зняволення.

1 траўня Уладзіміра пахавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.