Учора запальваў малады амэрыканскі гурт „!!!”

Учора запальваў малады амэрыканскі гурт „!!!”. Усе, хто "пракапялюшыў" Sziget, але хоча адкрыць для сябе новы цікавы гурт, звярніце ўвагу - 14 жніўня !!! граюць у Варшаве, а 30 жніўня — у Маскве.
Падарожнічаюць па Еўропе ня толькі амэрыканцы. “Прывітанне, Беларусь!!!”, “Сардэчна ўсіх запрашаем на Sziget. Усе, хто любіць добрую музыку, ужо зараз збірайце грошы, каб абавязкова праехаць на наступны Sziget”, “Прывітанне, Вераніка!” - гэта беларусы, якія завандравалі на Sziget.

Але гэта не ўсё, што яны хацелі паведаміць зямлякам. “Жыве Беларусь!” — скандавалі яны, не даючы мне магчымасці сказаць хоць нешта падчас нашага прамога ўключэння. Я запыталася ў беларусаў, што ж іх вабіць на Sziget. І ўсе адказвалі ў адзін голас: “Атмасфера! А атмасфера — гэта калі ты стаіш, слухаеш канцэрт і паліш, у цябе падае цыгарэта, і тут невядома адкуль падбягае ахоўнік, страсае пыл з цыгарэты і з усмешкай працягвае яе табе! Вось гэта атмасфера!”

Учора граў легендарны гурт Tool, а легендарны ён па шматлікіх прычынах. Гурт існуе ўжо 17 гадоў і ніколі ня пераходзіў у папсу, а такіх музыкаў вельмі няшмат. У Tool няма ніводнай вясёлай кампазіцыі, і тэксты ў іх сэнсоўныя - меркаванні пра чалавецтва, духоўныя перажыванні і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі