Uber і NASA дамовіліся пра стварэнне сеткі лятаючых таксі

Uber і NASA дамовіліся пра стварэнне сеткі лятаючых таксі

Uber і NASA дамовіліся пра стварэнне па ўсёй планеце сеткі лятаючых таксі. Запуск праекта запланаваны на 2023 год. Лётныя выпрабаванні новай службы мусяць адбыцца ў 2020-м у Лос-Анджэлесе.

Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, дамова Uber і Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША прадугледжвае распрацоўку праграмнага забеспячэння для рэгулявання маршрутаў лятаючых таксі. Вядома, што мяркуецца выкарыстоўваць не толькі транспартныя сродкі з кіроўцамі, але і беспілотныя лятаючыя апараты. Гэтае таксі можна будзе выклікаць з дапамогай смартфона.

Дарэчы, для новага сэрвісу Uber не збіраецца ствараць уласныя самалёты ці верталёты. Плануецца выкарыстоўваць лятальныя апараты вядучых сусветных вытворцаў. Вядуцца перамовы наконт абсталявання на дахах хмарачосаў у Лос-Анджэлесе парковак для авіятаксі.

Эксперты лічаць, што аўтары праекта сутыкнуцца з шэрагам сур’ёзных праблем. Калі тэхнічна рэалізаваць яго магчыма, дык трэба вырашыць пытанні выкарыстання паветранай прасторы (адсочвання авіятаксі, іх страхавання і рэгістрацыі).

Uber і NASA дамовіліся пра стварэнне сеткі лятаючых таксі
Фота: uber.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі