U2 перадумалі выдаваць альбом у 2014 годзе

U2 не выпусцяць новы альбом у 2014-м. Рэліз пласцінкі музыкі вырашылі перанесці на год. Такім чынам, як апынулася, свежы сінгл “Invisible” зусім не анансуе новы лонгплэй. Як паведамілі крыніцы, блізкія да гурта, часопісу Billboard, музыкі вырашылі напісаць больш песень для дыска. Ірландцы працягваюць супрацоўніцтва з прадзюсарам Danger Mouse, але хочуць далучыць да гэтай справы Пола Эпварта і Раяна Тэдэра.


Адпаведна, на год будзе перанесены і канцэртны тур U2, які мусіў пачацца ўвосень 2014-га.

Паводле apelzin.ru

Фота: www.dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі