U2 пакажуць сваё шоў на YouTube

Ірландскі рок-гурт U2 збіраецца трансляваць адно са сваіх бліжэйшых шоў праз папулярны відэасервіс YouTube, паведамляе New Musical Express. Карыстальнікі рэсурса змогуць паглядзець канцэрт каманды, які адбудзецца ў каліфарнійскім Пасадэне 25-га кастрычніка.

Выступ U2 у межах сусветнага тура гурта "360 Degree Tour" у падтрымку новага альбома "No Line On The Horizon" адбудзецца на стадыёне Rose Bowl – самай вялікай канцэртнай пляцоўцы ў свеце.

Паведамляецца таксама, што пазней запіс шоў у Пасадэне будзе выдадзены на DVD. Канцэрт у Пасадэне стане перадапошнім выступам каманды Бона ў Паўночнай Амерыцы, пасля чаго гурт адправіцца ў Еўропу.

"360 Degree Tour" — адно з найбольш цікавых турнэ сучаснасці. Увагу гледачоў да канцэртаў у падтрымку 12-га альбома U2 прыцягвае не толькі новая праграма, але і асаблівасць арганізацыі шоў. Справа ў тым, што для гэтай гастрольнай вандроўкі па замове гурта была зроблена незвычайная сцэна, якая круціцца. Дзякуючы такой канструкцыі, ўсе прысутныя на канцэрце гледачы могуць добра бачыць тое, што адбываецца на сцэне, у якой бы частцы залы яны не знаходзіліся.

Фота: www.ewallpapers.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі