U2 адсвяткуюць падзенне Берлінскай сцяны вялікім канцэртам

Ірландскі рок-гурт U2 дасць бясплатны канцэрт, прымеркаваны да святкавання 20-годдзя з дня падзення Берлінскай сцяны, паведамляе Reuters. Сцэна, на якую выйдзе гурт, будзе знаходзіцца непасрэдна каля Брандэнбургскай Брамы.

Шоў стане часткай урачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод MTV Europe Music Awards, якая адбудзецца ў сталіцы Германіі 5-га лістапада. “Гэта будзе незвычайна — узяць удзел у такой падзеі. Думаю, усё пройдзе выдатна”, — адзначыў менеджэр U2 Пол Макгінэс.

Як папярэджваюць арганізатары канцэрта U2 у Берліне, колькасць квіткоў на гэта мерапрыемства строга абмежавана. Квіткі можна атрымаць толькі ў тым выпадку, калі папярэдне зарэгістравацца на афіцыйным сайце U2 альбо MTV Europe Music Awards. Цікава, што адзін карыстальнік, які зарэгіструецца ў сістэмах рэсурсаў, зможа атрымаць не больш за два квіткі на бясплатны канцэрт каманды Бона.

Нагадаем, Берлінская сцяна была ўзведзеная 13-га лістапада 1961-га года. 9-га лістапада 1989-га года ўлады ГДР прынялі рашэнне зняць абмежаванні на стасункі жыхароў ГДР і ФРГ, тысячы жыхароў Усходняга Берліна падаліся ў іншую частку горада, што, у выніку, прывяло да падзення Сцяны.

Цікава, што ў 1991-м годзе гурт U2 выдаў альбом "Achtung Baby"(Ахтунг Бэйбі), на стварэнне якога паўплывала наведванне Берліна.

Фота: www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі