У ЗША запусцяць сваё "Еўрабачанне"

Гурт VAL на беларускім адборы на "Еўрабачанне-2020" / Еўрарадыё
Гурт VAL на беларускім адборы на "Еўрабачанне-2020" / Еўрарадыё

ЗША запускаюць сваё "Еўрабачанне" пад назвай "Амерыканскі песенны конкурс", паведамляе сайт самога "Еўрабачання". Гэта адбудзецца ўжо ў 2022 годзе. Адказнымі за конкурс будуць амерыканскія студыі Propagate і Universal Television Alternative Studio.

Згодна з рэгламентам, удзельнічаць у конкурсе змогуць прадстаўнікі ўсіх 50-ці штатаў, 5 тэрыторый ЗША і акругі Калумбія. Шоу будзе праходзіць у прамым эфіры і будзе складацца з трох раўндаў. Пераможцам стане адзін удзельнік.

Вось што кажа пра гэта выканаўчы дырэктар "Еўрабачання" Марцін Остэрдаль:

"Цягам 65 гадоў конкурс" Еўрабачанне "аб'ядноўвае людзей. Як ўладальнікі гэтага надзвычай паспяховага фармату, мы бачылі, як ён знайшоў месца ў мільёнах сэрцаў па ўсёй Еўропе і за яе межамі".

"Еўрабачанне-2021" пройдзе ў Ратэрдаме з 18 па 22 траўня. Беларусі ў гэтым годзе на конкурсе не будзе: Еўрапейскі вяшчальны саюз знайшоў у заяўленай "Белтэлерадыёкампаніяй" песні палітычны падтэкст, што парушае правілы конкурсу. Сам конкурс дзяржканалы трансляваць упершыню не плануюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі