У ЗША сям’я мядзведзяў палезла купацца ў дзіцячы басейн (відэа)

Кур’ёзны выпадак у амерыканскім гарадку Рокуэй (штат Нью-Джэрсі) — мядзведзіха прывяла пецярых сваіх медзведзянят на дзіцячую пляцоўку, дзе звярыная сям’я з задавальненнем выкупалася ў басейне.

Гаспадары дома, куды завіталі мядзведзі, вымушаныя былі назіраць за іх забавамі з вакна. Маці здымала відэа, а яе маленькая дачка пераймалася, што лясныя жыхары зламаюць яе цацкі.

Медзведзяняты між тым займаліся на пляцоўцы не толькі воднымі працэдурамі, але і каталіся з пластыкавай горкі, а таксама спрабавалі асвоіць арэлі.

Гэтае забаўнае відэа з'явілася на сайце YouTube

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі