Вы тут

У ЗША мужчына адкрыў стральбу ў бальніцы — ёсць загінулыя

Экстранныя службы на месцы здарэння ў бальніцы ў Талсе / Reuters 

Як мінімум чатыры чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў сераду ў будынку на тэрыторыі бальніцы Святога Францішка ў горадзе Талса (штат Аклахома), паведамляе Reuters са спасылкай на намесніка начальніка паліцыі горада Эрыка Далгліша.

"На дадзены момант у нас чацвёра загінулых грамадзянскіх і той, хто страляў", — сказаў ён. У паліцыі кажуць, што нападнік пакончыў з сабой. Яго матывы пакуль невядомы.  "Гэта чарнаскуры мужчына ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў. Пры ім былі вінтоўка і пісталет", — распавёў Далгліш.

Характэрна, што напярэдадні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн успамінаў пра беспарадкі на расавай глебе ў Талсе. Гэта было больш за сто гадоў таму. Цемнаскурага падлетка тады абвінавацілі ў нападзе на белую дзяўчыну. У горадзе пачаліся сутыкненні, у выніку якіх загінулі каля 300 чалавек.

Нагадаем, зусім нядаўна — тыдзень таму — інцыдэнт са стральбой адбыўся ў тэхаскай школе. Страляніну зладзіў мясцовы жыхар. У выніку загінуў 21 чалавек, у тым ліку 19 дзяцей. Гэтая гісторыя справакавала ў ЗША новую дыскусію аб неабходнасці абмежаваць продаж зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.