У ЗША будуць выпускаць “жаночую віягру”

Упраўленне кантролю за харчаваннем і лекамі ЗША выдала дазвол на вытворчасць прэпарату флібансэрын, які мае ўласцівасці жаночага афрадызіяку. Лекі, якія назвалі “віяграй для жанчын”, паступяць на рынак пад маркай Addyi, а выпускаць прэпарат будзе амерыканская кампанія Sprout Pharmaceuticals.

Асноўная функцыя флібансэрыну — аднаўленне зніжанага лібіда ў жанчын, якія не дасягнулі менапаўзы. Таблеткі будуць адпускаць па рэцэпце і прымаць іх можна будзе раз на суткі, паведамляе ВВС.

Тым часам выпрабаванні прэпарату паказваюць яго невысокую эфектыўнасць: ён дае пабочныя праявы, кшталту галавакружэння і млоснасці. Да таго ж прыём прэпарату прыводзіў да павелічэння колькасці аргазмаў у жанчын усяго на адзін на месяц.

У адрозненне ад мужчынскай віягры, флібансэрын дзейнічае на мозг, а не на цыркуляцыю крыві.

Фота: medikforum.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі