У жыхара Ліды канфіскаваны амаль кілаграм марыхуаны

Лідскія памежнікі сумесна з міліцыянтамі затрымалі наркадылера. Гэта адбылося на чыгуначнай станцыі побач з Лідай. У жыхара гэтага горада пры даглядзе быў знойдзены пакунак, а ў ім  — 300 грамаў марыхуаны. Яшчэ 600 грамаў знойдзена па месцы яго жыхарства. Наркатычнае рэчыва канфіскаванае, дылеру пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі, перадае тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі