У жніўні паміж Гомелем і Масквой пачне лятаць рэйсавы самалёт

Раійская авіякампанія "Палёт" аб’явіла аб пачатку паветраных зносін паміж Масквой і Гомелем. Першы рэйс па маршруце Масква - Гомель - Масква адбудзецца 6 жніўня. Ён будзе здзяйсняцца на камфартабельным авіялайнеры SAAB-2000 па панядзелках, серадах і пятніцах.

Вылет з маскоўскага “Дамадзедава” — у 14.40. Вылет з аэрапорта "Гомель" у 15.40 па мясцовым часе.

Як адзначае сайт беларускай амбасады ў Расіі, асноўная мэта адкрыцця дадзенага напрамку — забеспячэнне прамых авіяцыйных зносінаў паміж Гомелем і Масквой, “умацаванне сувязяў дружалюбных дзяржаў, развіццё эканамічных і культурных узаемадзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі