Вы тут

У жаночым спрынце ў Рупольдынгу Алімбекава заняла чацвёртае месца

Дзінара Алімбекава / Instagram / dinara_alimbekova18

12 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне прайшла жаночая спрынтарская гонка.

Перамогу атрымала шведка Эльвіра Оберг, на другім месцы апынулася нарвежка Мартэ Ульсбю-Ройселан, на трэцім — італьянка Даратэя Вірэр.

Беларуска Дзінара Алімбекава саступіла італьянцы толькі паўсекунды і размясцілася на чацвёртай пазіцыі ў турнірнай табліцы. 

У топ-20 увайшла яшчэ адна беларуска — Алена Кручынкіна (13-е месца). Ганна Сола зрабіла тры промахі і фінішавала 36-й.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.