У жахлівай аварыі з маршруткай у РФ пацярпела беларуска
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/1e53389e_820d_4377_9b54_9d57c210ef98.jpeg.webp?itok=vmr6kYQb)
На месцы аварыі / mchs.gov.ru
У жахлівай аварыі з маршруткай у Стаўрапольскім краі РФ пацярпела грамадзянка Беларусі. Дзяўчына 2004 года нараджэння атрымала шматлікія траўмы і знаходзіцца ў цяжкім стане ў гарадской бальніцы Пяцігорска, паведамляе пасольства РБ у Расіі.
ДТЗ адбылося 8 студзеня на трасе каля пасёлка Пяцігорскі, дзе маршрутка сутыкнулася з грузавіком. 8 чалавек загінулі, 3 пацярпелі.
![У жахлівай аварыі з маршруткай у РФ пацярпела беларуска](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/e507a281_d248_40e7_9f7c_10243f3e0650.jpeg.webp?itok=nDcHl1PU)
ДАІ РФ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.