У Запарожскай вобласці расіяне абстралялі аўтамабілі з мірнымі жыхарамі

У Запарожскай вобласці расіяне абстралялі аўтамабілі з мірнымі жыхарамі

У Запарожскай вобласці Украіны расійскія вайскоўцы абстралялі аўтамабілі з мірнымі жыхарамі. Сярод параненых ёсць дзеці. Падрабязнасці здарэння паведаміла Камандаванне паўднёвай групоўкі войск Узброеных сіл Украіны. Яно адбылося 21 сакавіка ў населеным пункце Малінаўка. Людзі эвакуяваліся з тэрыторыі, акупаванай расіянамі, па адным з гуманітарных калідораў. Аўтамабілі праехалі блокпост, на якім нікога не было. Але праз 100 метраў па машынах пачалі страляць расійскія салдаты з аўтаматычнай зброі.

Раненні атрымалі мужчына, тры жанчыны і двое малых дзяцей. Першую меддапамогу ім аказалі ваенныя медыкі запарожскай тэрытарыяльнай абароны. Стан параненых стабільны. Дзяцей тэрмінова адправілі ў Запарожскую абласную дзіцячую бальніцу.

Як паведамляе УНІАН, гэта не адзіны выпадак абстрэлаў аўтамабіляў з мірнымі жыхарамі, якія выязджалі па гуманітарных калідорах з Данецкай вобласці. У панядзелак былі параненыя яшчэ чатыры дзіцяці.

У Запарожскай вобласці расіяне абстралялі аўтамабілі з мірнымі жыхарамі
Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі