У выніку медыцынскай памылкі падлетку адрэзалі руку

Жыхарка Дубровенскага раёна Віцебшчыны звярнулася ў праваахоўныя органы. Яна лічыць, што яе сын застаўся без рукі, бо пры яго лячэнні дактары дапусцілі памылку.

У хлопчыка быў пералом рукі, але ў выніку яе ампутавалі. Маці лічыць, што пры кваліфікаванай меддапамозе ампутаваць руку не давялося б, піша "Комсомольская правда".

Праваахоўнікі старанна вывучылі довады жанчыны, апыталі персанал у лякарні, дзе знаходзіўся хлопчык, вывучылі медычную дакументацыю і вырашылі пачаць крымінальную справу. У Следчым камітэце кажуць, што справа пачатая за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам.

Ілюстрацыйнае фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі