Вы тут

У Вялікім тэатры не працягнулі кантракт з рэжысёркай Дар'яй Пататурка

Дар'я Пататурка

У Вялікім тэатры Беларусі не працягнулі кантракт з рэжысёркай Дар’яй Пататурка. Як сцвярджае Беларуская рада культуры, кіраўніцтва тэатра працягвае чыстку кадраў. 

У сацсетках Пататурка напісала: "З сённяшняга дня я афіцыйна не працую ў Вялікім тэатры Беларусі. Са мной вырашылі не працягваць кантракт. Шкадую, што не спыніла яго сама яшчэ ў мінулым годзе, але на гэта павінны былі быць сілы, якіх у той час не было".

Дар'я Пататурка працавала рэжысёркай у Вялікім тэатры з 2013 года, паведамляецца на сайце ўстановы. Яна была рэжысёркай-пастаноўшчыцай шэрагу канцэртаў на галоўнай сцэне тэатра, а таксама на сцэне Камернай залы Тэатра. Выступіла як рэжысёрка-пастаноўшчыца оперы "Котчын дом" (2020).

Акрамя таго была асістэнткай рэжысёра ў спектаклях "Паяцы" Р. Леанкавала, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Макбет" і "Рыгалета" Дж. Вердзі ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.